Докшыцкая сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Докшыцкая сядзіба — былая сядзіба ў горадзе Докшыцах Віцебскай вобласці.
Апісанне
Была пабудавана ў 1560 годзе.
Сядзіба ў Докшыцах найбольш старажытная ў Докшыцкім раёне. Апошняй вядомай літаратурнай крыніцай аб сядзібе з’яўляецца інвентар за 1854 год.
Архітэктура
Яна мела выгляд невялікага драўлянага аднапавярховага палаца з чатырохсхільным дахам. Яго парадны фасад упрыгожваў чатырохкалонны порцік з незвычайным па форме паўкруглым франтонам, а вуглы — пілястры. З правага боку параднага партэра з традыцыйным кругам стаяла таксама невялікая двухпавярховая афіцына, за якой месціліся іншыя службовыя і гаспадарчыя пабудовы. Тут быў двор з чэляддзю нявольнай, існавала праваслаўная царква.
Remove ads
Літаратура
- Сядзіба ў Докшыцах // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 674.
- Лёс маёнтка Докшыцы Архівавана 29 кастрычніка 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads