Партэр (садова-паркавае мастацтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Партэр (садова-паркавае мастацтва)
Remove ads

Партэ́р (фр.: parterre ад раr на + terre зямля) — у садова-паркавым мастацтве — адкрытая частка саду ці парку на роўнай мясцовасці з газонамі, кветнікамі, вадаёмамі, бардзюрамі з кустоў. На партэры часта размяшчаюць фантаны, скульптуру, курціны, асобныя дрэвы.

Thumb
Кенсінгтонскі палац на гравюры Яна Кіпа, Britannia Illustrata, 1707/08
Thumb
Партэры ў Версалі

Характэрны рэгулярным паркам XVIIXVIII стст. (у Версалі, Петрадварцы). Больш свабодныя па абрысах партэры ў пейзажных парках, звычайна ў выглядзе лужкоў (паркі Стоу ў Англіі, у Паўлаўску). У выглядзе партэра вырашаліся барочныя парадныя двары — курданёры перад галоўным фасадам палаца або сядзібнага дома.

На Беларусі пашырыліся ў XVIIXVIII стст. у рэгулярных парках, т.зв. італьянскіх садах, уяўлялі сабой прамавугольныя ўчасткі, акаймаваныя алеямі са шпалерамі (Альбінскі палацава-паркавы ансамбль); у XIX — пач. XX ст. выкарыстоўваліся ў кампазіцыях пейзажных паркаў, напрыклад, у Гомелі і Нясвіжы). Партэры шырока выкарыстоўваюцца ў ландшафтнай архітэктуры і азеляненні пры стварэнні буйных горадабудаўнічых ансамбляў - партэры на плошчах Незалежнасці і Перамогі ў Мінску і інш.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads