Долбі (тэатр)
тэатр і канцэртная зала ў Лос-Анджэлесе, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«До́лбі» (англ.: Dolby Theatre; раней вядомы пад назвай «Кодак») — тэатр у Лос-Анджэлесе, які адкрыўся 9 лістапада 2001 года і з тых часоў стаў сталай арэнай правядзення цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Будаўніцтва тэатра спансавала амерыканская кампанія «Eastman Kodak», якая ўклала ў праект 75 мільёнаў долараў, каб тэатр атрымаў яе назву, але ў лютым 2012 года з-за цяжкага фінансавага становішча кампаніі адмовілася спансіраваць тэатр, і ён быў перайменаваны[1].
Тэатр можа змясціць каля 3400 чалавек, а яго сцэна з’яўляецца адной з найбуйнейшых у ЗША. Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук арандуе тэатр за тыдзень да правядзення цырымоніі, а ў астатні час там праходзяць розныя канцэрты, шоў і цырымоніі ўручэння іншых узнагарод. Часам памяшканні тэатра арандуюць для правядзення прыватных мерапрыемстваў, у тым ліку вяселляў[2].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads