Долі Мэдысан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Долі Мэдысан
Remove ads

Долі Пэйн Тод Мэдысан (англ.: Dolley Payne Todd Madison, 20 мая 1768 — 12 ліпеня 1849) — жонка 4-га прэзідэнта ЗША Джэймса Мэдысана, першая лэдзі ЗША з 1809 па 1817 год.

Хуткія факты Долі Мэдысан, першая лэдзі ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Долі нарадзілася ў 1768 годзе ў Нью-Гардэне, цяпер Гілфард Кантры, Паўночная Караліна, у сям’і фермера. Свае падлеткавыя гады яна правяла ў Філадэльфіі. У студзені 1790 яна выйшла замуж за юрыста Джона Тода; у сямейнай пары было двое дзяцей — Джон Пэйн (1792—1852) і Уільям Тэмпл (нарадзіўся і памёр у 1793) . Увосень 1793 яе муж і малодшы сын памерлі ад жоўтай ліхаманкі.

Другім мужам Долі стаў Джэймс Мэдысан, з якім яна пабралася шлюбам 17 верасня 1794 г. Дзяцей у іх не было, аднак яны разам гадавалі Джона — сына ад першага шлюбу Долі. У 1801 сямейная пара пераехала ў Вашынгтон. Як жонка дзяржаўнага сакратара (такую пасаду займаў яе муж з 1801 па 1809), Долі Мэдысан выконвала ролю гаспадыні Белага дома падчас прэзідэнцтва Томаса Джэферсана, які быў удаўцом.

Падчас вайны 1812 года перад захопам Вашынгтона брытанскай арміяй Долі Мэдысан выратавала срэбра і іншыя каштоўнасці Белага дома, адправіўшы іх на захоўванне ў банк Мэрыленда. Сярод выратаваных ёю рэчаў быў таксама партрэт Джорджа Вашынгтона.

Remove ads

Зноскі

1. Caroli B. B. Dolley Madison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Dorothea Payne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Kindred Britain

4. Kindred Britain Праверана 15 красавіка 2021.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

7. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads