Дом-камуна (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом-камуна — будынак у Гомелі, пабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта Станіслава Шабунеўскага, помнік архітэктуры канстрыктывізму. Месціцца па адрасе пр-т. Леніна, 51.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў 1929—1931 гадах паводле праекта архітэктара Станіслава Шабунеўскага як жылы дом для рабочых паравозавагонарамонтнага завода. Дамы такога тыпу ў 1928—1929 гадах з’явіліся ў многіх гарадах СССР. Гэта былі першыя спробы стварэння дамоў-комплексаў з рознымі памяшканнямі грамадска-бытавога абслугоўвання. Акрамя Гомеля, у БССР такі дом у 1930—1935 гадах быў пабудаваны ў Бабруйску.
У гады Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны. У пасляваенныя гады быў толькі разабраны парапет, які павінен быў імітаваць плоскі дах, у свой час запраектаваны, але не выкананы прах тэхнічную непадрыхтаванасць будаўніцтва.
Remove ads
Архітэктура

Мае ў плане форму выцягнутай літары П і займае даўжыню квартала. Вонкавы выгляд будынка характэрны для архітэктуры таго перыяду. Асаблівая выразнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дасягнута спалучэннямі вертыкальных сяміпавярховых аб’ёмаў, што фланкіруюць цэнтральны шасціпавярховы аб’ём з бакавымі крыламі.
Сістэма памяшканняў культурна-бытавога абслугоўвання запраектаваных будынкаў не ўлічвала многіх патрэб жыхароў дома. Не ўсё з запраектаванага было выканана, асобныя памяшканні выкарыстоўваліся па іншым прызначэнні. Пасля некалькіх перабудоў гомельскі дом-камуна быў рэканструяваны пад інтэрнат калідорнага тыпу, на першым паверсе прадугледжваліся памяшканні грамадскага прызначэння — вестыбюль, сталовая, дзіцячая дашкольная ўстанова, пакоі для гурткоў, бібліятэка. Пасля перабудовы 1990—2000-х гадоў на першым паверсе дома месцяцца гандлёвыя памяшканні, на верхніх — кватэры[1].
Remove ads
Галерэя
- На старых здымках
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1933 г.
- 1940 г.
У культуры
- Будынак стаў падзейным цэнтрам рамана Васіля Ткачова «Дом камуны» (2009)[2].
Зноскі
- Руслан Пролесковский. Некоторые жильцы элитного Дома Коммуны оказались безработными и малоимущими (руск.). tut.by (web.archive.org) (22 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- Снукер: [зборнік] / Васіль Ткачоў. - Мінск : Харвест, 2009. — 527 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads