Праспект Леніна (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праспект Леніна, гістарычная назва Замкавая вуліца, у 1920-х--1960 — Камсамольская — праспект, адна з найстарэйшых магістраляў Гомеля.
Remove ads
Гісторыя
Замкавая вуліца забудоўвалася павольна, бо нікуды не вяла і заканчвалася каля Гарэлага балота. Нанесена на план Гомеля 1783 года. Першая назва паходзіла ад замка, які быў на вуліцы да 1785 года. Тым часам вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашняй Прывакзальнай плошчай. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове тэрыторыі, вынікам чаго стала двухпрамнёвая планавальная структура Гомеля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасці Савецкая) вуліц і злучалі Гомельскі палац і Кірмашовую(?) плошчу (цяпер плошча Леніна) з астатнімі раёнамі горада. Двухпрамянёвая планіроўка горада стала асновай пры наступным яго развіцці.
Да 1917 года на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з пажарнай вежай, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаванні з Ірынінскай вуліцай размяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).
Пад час нацысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на нямецкіх планах вуліца назвалася Чыгуначнай (ням.: Bahnhof str.).[1]
Remove ads
Перасякае вуліцы
- Плошча Леніна
- Інтэрнацыянальную
- Сялянскую
- Карповіча
- Чырвонаармейскую
- Прывакзальную плошчу
Галерэя
- Гістарычныя выявы Замкавай вуліцы
- Перспектыва вуліцы Замкавай ад Базарнай плошчы.
- Недалёка ад скрыжавання з Кавальскай вуліцай.
- Вочная лякарня на рагу з Ірынінскай вуліцай.
- Праабражэнская царква.
- Двор канторы польскіх бежанскіх структур. Дом №43.
- На рагу з вуліцай Мінскай, 1911 г.
- Адрэзак вуліцы да павароткі на вакзал.
- Адгалінаванне да вакзала Лібава-Роменскай чыгункі.
- Гістарычныя выявы Камсамольскай вуліцы
- Хлебзавод.
- Драўляны цырк.
- Жылы дом. У сучаснай нумарацыі — №25.
- Жылы дом па праекце С. Д. Шабунеўскага.
- На рагу з Першамайскай вуліцай.
- З боку вакзала.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads