Дом-музей Сяргея Параджанава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом-музей Сяргея Параджанаваmap
Remove ads

Дом-музей Сяргея Параджанава (арм.: Սերգեյ Փարաջանովի թանգարան) — музей у Ерэване, прысвечаны армянскаму рэжысёру і мастаку Сяргею Параджанаву. Адзін з самых папулярных музеяў горада. Адрас: Ерэван, вуліца Дзарагюх, 15-16.

Хуткія факты Дом-музей Сяргея Параджанава, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Музей быў створаны ў 1988 годзе, пасля першай выставы ў Музеі народнага мастацтва Арменіі. Параджанаў сам абраў месца (этнаграфічны квартал Дзарагюх у Ерэване) для ўласнага дома і музея і праект будаўніцтва.

З-за Спітакскага землетрасення 1988 года і сацыяльна-эканамічных праблем музей быў адкрыты толькі ў чэрвені 1991 года, праз год пасля смерці Параджанава.

Заснавальнік і дырэктар музея Завен Саркісян. Музей з’яўляецца адным з культурных цэнтраў Ерэвана, вядомы сваімі выставамі, публікацыямі і ганаровымі прыёмамі (у тым ліку штогадовымі зборамі гасцей Міжнароднага Ерэванскага кінафестывалю).

Remove ads

Экспазіцыя

Музей размешчаны ў традыцыйным армянскім двухпавярховым доме з унутраным дварком і драўлянай галерэяй.

Калекцыя музея прадстаўляе разнастайную мастацкую і літаратурную спадчыну Параджанава і складаецца з прыкладна 1400 экспанатаў, уключаючы абстаноўку тбіліскага дома Параджанава і асабістыя рэчы, перавезеныя ў Ерэван па яго волі яшчэ пры жыцці; інсталяцыі, калажы, асамбляжы, малюнкі, лялькі і капялюшы. У музеі таксама прадстаўлены неапублікаваныя сцэнарыі, лібрэта і розныя творы мастацтва, якія Параджанаў стварыў, знаходзячыся ў зняволенні. Напрыклад, прадстаўлены «талеры», якія Параджанаў зрабіў з накрывак ад кефірных бутэлек, седзячы ў Лук’янаўскай турме. Сярод іншых экспанатаў музея два адноўленыя мемарыяльныя пакоі, арыгінальныя плакаты, прызы фестываляў, лісты ад Федэрыка Феліні, Лілі Брык, Андрэя Таркоўскага, Міхаіл Вартанава і Юрыя Нікуліна, падарункі ад вядомых наведвальнікаў, Таніна Гуэра і Рамана Балаяна, які з’яўляецца аўтарам фільма «Ноч у музеі Параджанава». Музей выкарыстоўвае мастацкія і экспазіцыйныя прынцыпы самога Параджанава.

Музей арганізаваў каля 50 выставак, у тым ліку ў Канах, Афінах, Токіа, Маскве, Рыме, Тэгеране, Галівудзе і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads