Дом Броня (Інтэрнацыянальная вуліца, 6)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом Броня (Інтэрнацыянальная вуліца, 6)map
Remove ads

Дом Броня — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе Інтэрнацыянальная вуліца, 6. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.

Хуткія факты Дом Броня, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы вуліцы Праабражэнскай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года[1].

Thumb
Чарцеж фасадаў дамоў Мойшы Броня. 1891 год

У 1891 годзе Моўша Бронь звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на будаўніцтва дома побач з існуючым, які быў пабудаваны ім у 1881 годзе. Паводле праекта гэта быў двухпавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам, план якога абумоўлены канфігурацыяй зямельнага пляца. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены на два ярусы прафіляванай цягай. Рытм фасадаў ствараўся сеткай прамавугольных і лучковых аконных праёмаў. У цэнтры другога паверха быў зроблены балкон, аздоблены каванай агароджай.

У пачатку XX стагоддзя з боку двара вугал будынка быў узмоцнены контрфорсамі, а да паўночна-ўсходняга фасада прыбудавана вонкавая лесвіца, якая вяла на другі паверх[1].

Гэтыя два будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на тэрыторыі пляца знаходзіліся мураваны флігель і гаспадарчыя пабудовы[1].

Пасля 1920 года былыя дамы Броня нацыяналізаваны і да 1941 года выкарыстоўваліся пад камунальныя кватэры[1].

Thumb
Вуліца ў маі 1943 года

У гады Вялікай Айчыннай вайны будынкі не пацярпелі і ў асноўным захавалі архітэктурны выгляд пачатку XX стагоддзя[1].

Падчас рамонту дэкаратыўная каваная агароджа канца XIX стагоддзя была заменена на сучасную. Да канца XX стагоддзя абодва будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры[1].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Дамы № 6 і 4
Thumb
План дома

Двухпавярховы, чатырохвугольны ў плане, накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад гарызантальна расчлянёны карнізным поясам. Аконныя праёмы 1-га паверха прамавугольныя, 2-га — лучковыя. Выкарыстоўваецца як жылы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads