Дом Сфаэла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дом Сфаэла — будынак па вуліцы Пятроўскай, 67 у горадзе Таганрогу Растоўскай вобласці[1], які быў пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя[2].

Хуткія факты Дом Сфаэла, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У другой палове XIX стагоддзя ў горадзе Таганрогу па вуліцы Пятроўскай, 67 з’явіўся дом, пабудаваны па рысунках, зробленых у 1862 годзе. Першай уладальніцай гэтай нерухомасці была кабета па прозвішчы Траццякова[2].

З 1873 па 1880 год дом належаў купцу[1] I гільдыі[2] Антону Яўстаф’евічу Сфаэла[1]. Ён нарадзіўся ў купецкай сям’і. Яго бацькамі былі Яўстафій Антонавіч і Фатына Канстанцінаўна. Апроч Антона, у сям’і было яшчэ некалькі дзяцей — Мікалай, Ганна і Канстанцін. У 1886 годзе Антон Яўстаф’евіч абвянчаўся з Аглаяй Дыянісаўнай Далапортэ. У іх нарадзілася некалькі дзяцей: Яўстафія, Іван, Канстанцін, Марыя, Дыянісій, Андрэй, Мікалай. Ёсць здагадкі, што Іван Антонавіч мог быць стрыечнікам Дзмітрыя Мінаевіча Сінодзі-Папова, сям’я якога валодала домам па вуліцы Грэчаскай, 84[2]. З 1890 па 1906 год дом быў ва ўласнасці жонкі грэчаска-падданага Аглаіс Сфаэла, а ў 1915 годзе належаў ужо ганароваму грамадзяніну Мікалаю Іванавічу Бардашову[1], які таксама валодаў іншай нерухомасцю ў Таганрогу — дамамі па вуліцы Пятроўскай, 11 і вуліцы Чэхаўскай, 88[2].

На верхнім паверсе дома жыў[1] (па іншых звестках — вучыў танцам) танцмайстар Джарджыніа Врондзі[2]. У яго займалася гарадская моладзь і гімнасты. У Таганрогу італьянец быў спачатку вядомы пад творчым псеўданімам Жэржэці[1]. У Таганрог Врондзі прыехаў у складзе італьянскай оперы, у сваёй кар’еры прайшоў шлях ад рэквізітара сцэны да балетмайстра. У выніку ён адкрыў уласныя танцавальныя класы, сярод яго вучняў быў пісьменнік Антон Паўлавіч Чэхаў. Врондзі жаніўся з рускай дзяўчынай і памяняў імя на Ягора Сямёнавіча[1]. У якасці добраахвотніка ён быў заняты ў гарадской пажарнай дружыне. Жанаты Врондзі быў двойчы. Да рэвалюцыі на доме па вуліцы Пятроўскай, 67 вісеў надпіс «пракат п’яніна і раяліна», які не захаваўся. Таксама на першым паверсе гэтага дома працавалі масажыст Н. А. Равінскі і спецыяліст па кабінетнай фатаграфіі У. Вітчанка[2]. У XXI стагоддзі дом займае крама «Глобал Электронікс»[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads