Таганрог
горад у Растоўскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таганро́г[2] (руск.: Таганрог) — горад (з 1775 года) у Расіі, у Растоўскай вобласці, марскі порт. Насельніцтва 264,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1698 годзе.
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганрогскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міускага паўвострава. Старая частка горада размешчана на мысу Тагані Рог. Горад размешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У чарце горада працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.
Клімат сухі, умерана-кантынентальны з лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпература паветра — +9 °C. Максімальныя тэмпературы ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпературы студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, часам яны суправаджаюцца нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмывання берага і апоўзняў.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Эканоміка
Таганрог — важны прамысловы цэнтр Поўдня Расіі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганрогскі металургічны завод: вытворчасць сталі, сталёвых труб для нафтавай і газавай прамысловасці, тавараў народнага спажывання. У горадзе развітая машынабудаўнічая прамысловасць: заводы «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасць кацельнага абсталявання для электрастанцый), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяванне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталявання, электратэрмічнага абсталявання, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камерцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.
Таксама ёсць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасці. У Таганрогу знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з вядучых экспарцёраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис».
Славутасці

- Аптэка Ідэльсона
- Архірэйскі дом
- Домік Чэхава
- Дамы Варвацы
- Дом Багдасарава
- Дом з кулямі
- Дом Лабанава
- Дом Лакіера
- Дом Лакіераў
- Дом Ласкіна
- Дом Лукіных
- Дом Намікоса
- Дом Папкова
- Дом Перэсціяні
- Дом Петруцы
- Дом Рафаіловіча
- Дом Сінодзі-Папова
- Дом Сімановіча
- Дом Сіроціных
- Дом Скамарангі
- Дом Случэнкі
- Дом Сфаэла
- Дом Цысарэнкі
- Дом Шыманоўскага
- Літаратурны музей А. П. Чэхава
- Лютэранская царква
- Музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога»
- Падземныя хады
- Помнік «У памяць аб рэвалюцыі 1905 года»
- Помнік А. П. Чэхаву
- Пятроўскія казармы
- Таганрогскі паштамт
- Скульптурная кампазіцыя «Чалавек у футляры»
- Чэхаўская набярэжная
Remove ads
Вядомыя асобы

- Мікалай Аляксеевіч Багараз (1874—1952) — расійскі хірург.
- Барыс Мікалаевіч Назаранка (1918—2000) — беларускі архітэктар.
- Кузьма Мікітавіч Галіцкі (1897—1973) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза, генерал арміі.
- Васіль Андрэевіч Залатароў (1872—1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог.
- Фаіна Георгіеўна Ранеўская (1896—1984), савецкая актрыса тэатра і кіно.
- Канстанцін Апалонавіч Савіцкі (1844—1905) — рускі жанравы жывапісец, акадэмік.
- Міхаіл Ісаевіч Таніч (1923—2008) — савецкі і расійскі паэт-песеннік.
- Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў (1898—1973) — вучоны-псіхіятр.
- Антон Паўлавіч Чэхаў (1860—1904) — расійскі пісьменнік, драматург, урач.
- Ігар Аляксандравіч Міхайлапула (нар. 1938) — беларускі хімік.
- Юрый Васільевіч Глазкоў (1930—2007) — фізік-оптык, доктар фізіка-матэматычных навук (1982), прафесар (1982).
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads