Дом віцэ-адміністратара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом віцэ-адміністратараmap
Remove ads

Дом віцэ-адміністратара — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе плошча Тызенгаўза, 2 (былая Леніна). Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.

Хуткія факты Дом віцэ-адміністратара, Краіна ...

Пабудаваны ў другой палове XVIII ст. з цэглы як жылы. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. За савецкім часам у будынку размяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР.

У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль адзначаў[1]:

" … мы далёкія ад думкі, што ўсё старое, толькі таму што яно старое, мусіць быць абавязкова захавана. Не! Пры рашэнні гэтых пытанняў трэба зыходзіць ад разумнага і мэтазгоднага: неабходна захоўваць і ахоўваць толькі тое, што ўяўляе сабой дадаткова гісторыка-архітэктурную і пазнавальную каштоўнасць …ці варта, напрыклад, працягваць бясконцыя дыскусіі пра тое, трэба ці не трэба зносіць размешчаны на плошчы Леніна ў Гродне стары двухпавярховы будынак – Дом віцэ-адміністратара (2-я палова XVIII ст.) – даволі пасрэднай архітэктуры, — не трэба быць вялікім спецыялістам. Ясна, што ён замінае новаму горадабудаўнічаму рашэнню плошчы.
"
Remove ads

Архітэктура

Дом двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з вуглавымі рызалітамі, пакрыты двухсхільным дахам з вальмамі. Галоўным фасадам выходзіць на плошчу. Да заходняй тарцовай сцяны прыбудаваны аднапавярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элементы афармлення 1-га паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны і ўсходні фасады вырашаны аднолькава: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны шырокімі пілястрамі, нішамі і філёнгамі, карнізным поясам падзелены на 2 паверхі. Больш нізкі верхні паверх насычаны архітэктурным дэкорам.

Першапачатковыя планіроўка і аздабленне інтэр'ера не захаваліся.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads