Дом па праспекце Незалежнасці, 12

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом па праспекце Незалежнасці, 12map
Remove ads

Дом па праспекце Незалежнасці, 12 — жылы дом у Мінску, размешчаны на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Пабудаваны ў 1952 г. з цэглы (архіт. Л. Баталаў). Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны.

Хуткія факты Краіна, Горад ...

У доме выдавалі кватэры навукоўцам, выкладчыкам вышэйшай школы, пісьменнікам. Сярод жыхароў дома — прэзідэнт Акадэміі навук БССР Васіль Купрэвіч, пісьменнікі Міхась Лынькоў, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў[1].

У наш час на першым паверсе размешчана галерэя «Мастацтва».

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Праспект Незалежнасці. Дом № 12 справа

Будынак пяціпавярховы. Г-падобны ў плане, 72-кватэрны. Цокаль абліцаваны плітамі паліраванага граніту. 1-ы паверх заняты прадпрыемствамі гандлю. Кампазіцыя галоўнага фасада трох’ярусная. Ніжні ярус — вітрыны магазінаў, 2-і раскрапаваны шырокімі лапаткамі, 3-і на 4-м і 5-м па-верхах дэкарыраваны здвоенымі пілястрамі карынфскага ордара. Будынак завершаны прафіляваным карнізам з вялікім вынасам. Вокны прамавугольпыя. У цэнтральнай частцы на 4-м паверсе некалькі балконаў. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з пяціпакаёвымі кватэрамі, параднай і чорнай лесвіцамі, распрацаваная спецыяльна для дамоў гэтага тыпу.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads