Дом урача (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом урача — двухпавярховы будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Студэнцкая, 6. Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Пабудаваны ў 1906 г. з цэглы.
Remove ads
Архітэктура
Дом уяўляе сабой строга сіметрычны двухпавярховы аб'ём з парадным уваходам у цэнтры. Выразнасць дэкаратыўпага афармлення фасадаў дасягнута спалучэннем неатынкавапых плоскасцей сцен, выкладзеных з цэглы, і афарбаваных у белы колер карнізных цяг, пілястраў, аконных ліштваў, а таксама выкарыстаннем каваных, вырашаных у выглядзе перавітых змей, рашотак парапета. Для прыватнай урачэбнай практыкі былі адведзены памяшканні 1-га паверха правага крыла з самастойным тарцовым уваходам, астатнія — пад жыллё.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads