Доўгае (возера, Шчучынскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́ўгае возера — возера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці у басейне ракі Бярвенка, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад Шчучына, каля вёскі Арлова Гара.
Плошча паверхні возера 0,5 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі каля 3 км. Вышыня схілаў катлавіны да 10 м. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем. З Доўгага выцякае рака Бярвенка (прыток Пыранкі).
Remove ads
Літаратура
- Доўгае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads