Доўгія заручыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Доўгія заручыны» (фр.: Un long dimanche de fiançailles) — мастацкі фільм 2004 года рэжысёра Жан-П’ера Жэнэ. Галоўную ролю выканала Адры Тату[11].
Remove ads
Сюжэт
Першая сусветная вайна. Падчас бітвы на Соме пяцёра французскіх салдат трапляюць пад трыбунал па абвінавачванні ў наўмысным нанясенні сабе калецтваў з-за страху перад ранішняй атакай. Суд прыгаварвае ўсіх пецярых да смерці, і іх выкідваюць на нейтральную паласу паміж двюма лініямі фронту — каля аванпоста «Бінга ў прыцемках». Неўзабаве пачынаецца атака, і лёс усіх пецярых застаецца невядомым.
Манэк, адзін з пяцёх асуджаных на смерць салдат, яшчэ ў дзяцінстве звярнуў увагу на кульгавую дзяўчынку Мацільду. Неўзабаве дзевяцігадовая Мацільда і дзесяцігадовы Манэк сталі найлепшымі сябрамі. З гадамі сяброўства перарасло ў рамантычныя адносіны, і закаханыя ўжо не ўяўлялі жыцця адзін без аднаго. Манэк і Мацільда марылі ажаніцца, але вайна ўнесла свае карэктывы ў іх планы. Манэк быў вымушаны адправіцца ваяваць, але з вайны так і не вярнуўся.
Мацільда даведваецца пра трагічны лёс свайго абранніка, але не дае веры, што яе каханы памёр. Яе сэрца кажа ёй пра адваротнае. Пасля заканчэння вайны Мацільда пачынае сваё ўласнае расследаванне і крок за крокам выясняе, што ж на самай справе адбылося ў той злашчасны дзень у «Бінга ў прыцемках».
Remove ads
Акцёрскі склад
- Адры Тату — Мацільда
- Гаспар Ульель — Манэк
- Дамінік Пінон — Сільвен, дзядзька Мацільды
- Шанталь Найвірт — Бенедыкт, цётка Мацільды
- Клавіс Карньяк — Бенуа Нотр-Дам
- Альбер Дзюпантэль — Селестэн «Муха»
- Дэні Лаван — Франсіс «Шэсць Су» Гіньяр
- Жан-П’ер Бекер — Эсперанца
- Дамінік Бетэнфельд — Анжэла Басіньяна
- Марыён Каціяр — Ціна Ламбардзі
- Джодзі Фостэр — Эладзі Горд
- Жан-П’ер Дарусен — капрал Бенджамін Горд
- Жэром Кірхер — Бастош
- Жулі Дэпардзьё — Веранік Пасаван
- Андрэ Дзюсалье — П’ер-Мары Руўер
- Цікі Альгада — Жэрмен Ліс
Remove ads
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 35 намінацыямі[12]. Сярод найбольш значных узнагарод 5 прэмій «Сезар».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads