Доўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

До́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Доўск.

Хуткія факты Доўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Рагачоўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Серабранскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Кусочак, Новая Серабранка, Ракуціна, Свержань, Сіпораўка, Слабада, Старая Серабранка, Фёдараўка, Хмелянец і Юдзічы)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Старая Серабранка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3075 чалавек[4], з іх 93,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — татары[5]; паводле перапісу 2019 года — 2333 чалавекі[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads