Драздоўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драздо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Дразды.
Remove ads
Гісторыя
13 студзеня 1984 года цэнтр Бешанковіцкага сельсавета Бешанковіцкага раёна БССР перанесены ў вёску Дразды, сельсавет перайменаваны ў Драздоўскі[1]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета са Свячанскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Давыдкавічы, Забар’е, Лукашоўка, Сенькаўшчына, Слабодка і Стрыжава)[2]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Бешанковіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 34 населеныя пункты: вёскі Алейнікі, Аскершчына, Бабаедава, Баброўшчына, Берасні, Буй, Быстры, Варахобкі, Галыні, Галькі, Ганчарова 1, Ганчарова 2, Гаўрыліна, Давыдкавічы, Дразды, Жарабікова, Забар’е, Залужжа, Ільягова, Камоскі, Лабачова, Лукашоўка, Мамойкі, Папоўшчына, Паручнікі, Пяцігарск, Радзюкі, Сенькаўшчына, Слабодка, Стрыжава, Траяны, Трубіліна, Філіпінкі і Янаўшчына.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads