Драмлёва

былая вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Драмлёва — колішняя вёска на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Да сярэдзіны XVI ст. вёска Сяхновіцкага маёнтка гаспадарскага дзяка Касцюшкі Фёдаравіча, упершыню згадана 26 ліпеня 1561 года ў акце падзелу спадчыны паміж Іванам і Фёдарам Касцюшкавічамі, паводле якога трапіла ў долю Фёдара (пазней Малыя Сяхновічы або Фёдараўшчызна), з поўначы межавала з грунтамі ўласна Сяхновіцкай долі Івана (пазней Вялікія Сяхновічы).

У XVI—XVII стст. ва ўласнасці Каранёўскіх (Пацеяў), потым Сапег. У 1621 годзе драмлёўцы бралі ўдзел у копным судзе паблізу Сяхновіч.

У канцы XVIII ст. набыта князем А. Чартарыйскім, уключана ў Рэчыцкі ключ яго ўладанняў.

З 1860-х гадоў цэнтр сялянскага таварыства, адміністрацыйна ў Мураўёўскай воласці Пружанскага павета.

У Другую сусветную вайну, 11 верасня 1942 года спалена нямецкімі акупантамі падчас карнай аперацыі «Трохвугольнік», загублена 183 жыхары.

Знак у памяць Драмлёва змешчаны на могілках вёсак мемарыяльнага комплексу «Хатынь». На месцы вёскі 12 верасня 1982 года адкрыты мемарыяльны комплекс «Драмлёва» (аўтары — архітэктар Юрый Казакоў, скульптар Уладзімір Вараб’ёў). З савецкага часу штогод 11 верасня на мемарыяльным комплексе «Драмлёва» адміністрацыя Жабінкаўскага раёна арганізоўвае жалобны мітынг.

Remove ads

Дэмаграфія

  • 1811 год — 76 жыхароў, 9 валок
  • 1866 год — 175 жыхароў, 231,5 дзесяцін
  • 1935 год — 152 жыхары, 28 двароў

Літаратура

  • Бензярук, А. Р. 183. Згадаем усіх пайменна // Сельская праўда. — 31 кастрычніка. — С. 5 : фота. — Жабінка, 2018.
  • Драмлёва // Памяць. Жабінкаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [уклад. Р. Я. Смірнова; рэд. кал.: А. Л. Петрашкевіч і інш.]. — Мінск : Ураджай, 1999. — С. 488.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads