Пружанскі павет (Расійская імперыя)

павет у Гродзенскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пружанскі павет (Расійская імперыя)
Remove ads

Пружа́нскі паве́т (руск.: Пружанский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны.

Хуткія факты Пружанскі павет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Павет утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губерні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай.

У 1920 годзе павет паводле Рыжскага дагавора ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмін адышлі да Беластоцкага ваяводства.

Адміністрацыйны падзел

У 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласцях.

Больш інфармацыі Плошча, дзесяцін, У тым ліку ворнай ...

Валасны падзел па стане на 1886 год:

Больш інфармацыі №, Назва ...

У 1913 годзе павет складалі 19 валасцей[1]:

  • Байкоўская воласць (цэнтр — в. Бакуны)
  • Белавежска-Аляксандраўская воласць (цэнтр — в. Белавеж)
  • Гарадзечанская воласць (цэнтр — в. Шчарчова)
  • Дабучынская воласць (цэнтр — в. Агароднікі)
  • Картуз-Бярозаўская воласць (цэнтр — м. Картуз-Бяроза)
  • Котранская воласць (цэнтр — с. Котра)
  • Ліноўская воласць (цэнтр — в. Лінава)
  • Малецкая воласць (цэнтр — м. Малеч)
  • Масеўская воласць (цэнтр — в. Масева)
  • Мікіцкая воласць (цэнтр — в. Смаляны)
  • Міхайлаўская воласць (цэнтр — в. Шані)
  • Мураўёўская воласць (цэнтр — в. Мацяса)
  • Носкаўская воласць (цэнтр — в. Носкі)
  • Равяціцкая воласць (цэнтр — с. Равяцічы)
  • Рудніцкая воласць (цэнтр — с. Руднікі)
  • Сухопальская воласць (цэнтр — в. Сухопаль)
  • Сялецкая воласць (цэнтр — м. Сялец)
  • Чарнякоўская воласць (цэнтр — пагост Чарнякава)
  • Шарашоўская воласць (цэнтр — м. Шарашова)
Remove ads

Насельніцтва

У 1886 годзе насельніцтва складала 93 767 асоб (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2].

У 1887 годзе насельніцтва складала 110 037 асоб (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3].

У 1878 годзе на тэрыторыі павета пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялян), з якіх 66 тысяч вызнавалі праваслаўе, 13 тысяч — каталіцтва, 14 тысяч — іўдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.

Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; яўрэі — 12,8%; украінцы — 6,7%; рускія — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4].

Ураднікі павета

Зноскі

  1. Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей. Санкт-Петербург, 1886. (руск.)
  2. Pruzhany (англ.). Jewish Gen. Belarus SIG. Праверана 10 лістапада 2014.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads