Драўская банавіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Драўская банавіна (славенск.: Dravska banovina, сербахарв.: Дравска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславія ў перыяд з 1929 па 1939 год.

Геаграфія
Драўская банавіна была размешчана ў паўночна-заходняй частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Славеніі. На поўначы банавіна межавала з Аўстрыяй, на ўсходзе — з Венгрыяй, на захадзе — з Італіяй, на паўднёвым усходзе — з Саўскай банавінай.
Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Драва. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Любляна.
Гісторыя
У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны Трэці рэйх, Італія і Венгрыя падзялілі паміж сабой тэрыторыю банавіны. Асобныя раёны Драўскай банавіны ўвайшлі ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыя.
Пасля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ ў складзе Сацыялістычнай рэспублікі Славенія разам з тэрыторыямі ў раёне Трыеста, адрынутымі ў Італіі.
Гл. таксама
Спасылкі
- Карта Архівавана 18 лютага 2021.
- Канстытуцыя Каралеўства Югаславія
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads