Любляна
горад у Славеніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любляна (славенск.: Ljubljana , ням.: Laibach, італ.: Lubiana) — самы вялікі горад і сталіца Славеніі. Насельніцтва — 323 тыс. чал. (1990). Горад размешчаны ў межгорнай катлавіне, па абодвух берагах ракі Любляніцы, каля яе ўпадзення ў раку Саву.
Remove ads
Гісторыя
У I стагоддзі на месцы горада быў размешчаны ўмацаваны рымскі ваенны лагер, які затым стаў горадам Эмона (знішчаны варварамі ў V стагоддзі). Як славянскае селішча Любляна ўпершыню згадваецца ў 1144 годзе. У XIII стагоддз0і атрымала правы горада (нямецкая назва — Лайбах), адміністрацыйны цэнтр Крайны. У 1335 годзе горад перайшоў у валадарства аўстрыйскіх Габсбургаў. З XV стагоддзя рэзідэнцыя біскупа. З 1809 года галоўны горад Ілірыйскіх правінцый, створаных па распараджэнні Напалеона I. Пасля Венскага кангрэса (1814—1815) далучана да Аўстрыйскай імперыі. У 1821 годзе тут праходзіў кангрэс Святога саюза (Лайбахскі кангрэс), на якім прысутнічаў расійскі імператар Аляксандр I. З 1918 года Любляна ў складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 года — Каралеўства Югаславія) у якасці сталіцы Славеніі. У красавіку 1941 года акупаваная войскамі Італіі, з 1943 года — Трэцяга рэйха. У маі 1945 годзе горад вызвалены Народна-вызваленчым войскам Югаславіі.
Remove ads
Культура
З антычных часоў у Любляне захаваліся астаткі акведука, некропаля і гарадскіх умацаванняў. Гістарычнае ядро горада — крэпасць Град (IX ст.).
У горадзе размешчаныя Люблянскі ўніверсітэт (заснаваны 1595—1596 гг. як езуіцкі каледж, рэарганізаваны 1809—1810 гг. і ў 1919 г.), Славенская Акадэмія навук і мастацтваў, Вышэйшая педагагічная школа, Славенская філармонія (заснаваная ў 1702 г.), Нацыянальная бібліятэка Славеніі і ўніверсітэцкая бібліятэка (заснаваная ў 1774 г.), Нацыянальная і Сучасная галерэі, Нацыянальны і этнаграфічны музей Славеніі.
Remove ads
Архітэктура
Архітэктурнае аблічча Любляны — стыль барока: Палац біскупа (XVI ст.), сабор Святога Мікалая (пачатак XVIII ст.; архітэктар А. Поца), ратуша (пачатак XVIII ст.; архітэктар Г. Мачэк), некалькі цэркваў XVII—XVIII стст., Гатэль «Уньён», будынак універсітэцкай бібліятэкі (пачатак XX ст.; мадэрн; архітэктар Й. Плечнік), будынак Народнай скупшчыны (1950-я гг.; архітэктар У. Гланц), спартыўная зала «Ціволі», Дом друку (1960-я гг.; архітэктары М. Боціч, Б. Коцмут).
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Памылка Lua: not enough memory.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads