Другая ліванская вайна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Другая ліванская вайна
Remove ads

Другая ліванская вайна (афіцыйнае найменне ў Ізраілі з 21 сакавіка 2007 года[16], у арабскім свеце — «Ліпеньская вайна») — узброенае сутыкненне паміж дзяржавай Ізраіль, з аднаго боку, і радыкальнай шыіцкай групоўкай «Хезбала», фактычна цалкам кантралявалай паўднёвыя раёны дзяржавы Ліван, з іншага боку. Баявыя дзеянні доўжыліся 34 дні ў ліпеніжніўні 2006 года.

Хуткія факты Другая ліванская вайна, Дата ...

Канфлікт быў справакаваны 12 ліпеня ракетна-мінамётным абстрэлам умацаванага пункта «Нурыт» і прыгранічнага населенага пункта Шломі на поўначы Ізраіля (пры абстрэле былі паранены 11 чалавек[17]) з адначасовым нападам на памежны патруль (забойства трох і захоп двух ізраільскіх ваеннаслужачых) Арміі абароны Ізраіля на ізраільска-ліванскай мяжы баявікамі «Хезбалы».

Баявікі «Хезбалы» на працягу месяца праводзілі масіраваны ракетны абстрэл паўночных гарадоў і паселішчаў Ізраіля.

Падчас наземнай аперацыі арміі Ізраіля ўдалося прасунуцца ўглыб ліванскай тэрыторыі на 15-20 км, выйсці да ракі Літані і ў значнай ступені зачысціць акупаваную тэрыторыю ад баявікоў «Хезбалы». Акрамя таго, баявыя дзеянні на поўдні Лівана суправаджаліся бесперапыннымі бамбардзіроўкамі населеных пунктаў і аб'ектаў інфраструктуры на ўсёй тэрыторыі Лівана.

Thumb
Раёны ізраільскіх авіяўдараў у Ліване

Баявыя дзеянні працягваліся з 12 ліпеня па 14 жніўня 2006 года, калі ў адпаведнасці з рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН было абвешчана спыненне агню.

1 кастрычніка 2006 года Ізраіль завяршыў вывад войскаў з тэрыторыі Паўднёвага Лівана. Кантроль над поўднем Лівана цалкам перайшоў да падраздзяленняў урадавай ліванскай арміі і міратворцаў ААН. Да пачатку кастрычніка на поўдні Лівана ўжо былі дыслакаваны каля 10 тыс. ліванскіх ваенных і звыш 5 тыс. міратворцаў.

Remove ads

Зноскі

  1. В. Ключников. Анализ некоторых военных аспектов ливано-израильского конфликта // «Зарубежное военное обозрение», № 12 (717), 2006. стр.7-15
  2. HEZBOLLAH’S SHIFTING LOSSES DURING THE JULY WAR // Beirut Gossip (Quotes excerpted from miscellaneous press reports on the demonstrations in Downtown Beirut) (англ.)(недаступная спасылка). The Associated Press (15 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
  3. "«Хезбала»: падчас ліванскай вайны загінулі 250 баявікоў". newsru.co.il. 15 снежня 2006 г. Архівавана з арыгінала 12 сакавіка 2013. Праверана 2012-11-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Происшествия // «Зарубежное военное обозрение», № 9 (714), 2006. стр.78
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads