Жнівень

восьмы месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жнівень — восьмы месяц года ў юліянскім і грыгарыянскім календарах, шосты месяц старарымскага года, які пачынаўся да рэформы Юлія Цэзара з сакавіка. Адзін з сямі месяцаў даўжынёй у 31 дзень. У Паўночным паўшар’і Зямлі з’яўляецца апошнім, трэцім месяцам лета, у Паўднёвым — апошнім, трэцім месяцам зімы. У сучасную эпоху да 10 жніўня па грыгарыянскім календары Сонца знаходзіцца ў сузор’і Рака, з 10 жніўня — у сузор’і Льва[1] (па іншых даных — 11 жніўня[2]).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Thumb
Жнівень. Ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва жніўня — серпень[3], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[4]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі дадзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канечна — жнівеньусюды жніва»).[5]

Remove ads

Зноскі

  1. За год Солнце проходит не через 12, а через 13 созвездий. Новый знак зодиака — «Змееносец». Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2011. Праверана 30 кастрычніка 2011.
  2. Климишин И. А. Календарь и хронология. — Изд. 3. М.: Наука. Гл. ред. физ.-мат. лит., 1990. — С. 41. — 478 с. 105 000 экз. ISBN 5-02-014354-5.
  3. Скарына Ф. Творы:…
  4. Андрей Рымша. [Хронология]…
  5. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads