Дрыгула
восьмы альбом гурта «Стары Ольса» From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дрыгула» — восьмы альбом гурта «Стары Ольса», выдадзены на пачатку лютага 2009 года пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Змяшчае 13 танцавальных мелодый ад позняга Сярэднявечча да ранняга барока. 7 танцаў узялі з нотнага зборніка барочнай музыкі «Полацкі сшытак», які называюць таксама «Астрамечаўскім рукапісам» або «Рукапісам 127/56 Ягелонскай бібліятэкі ». 6 іншых танцаў былі камернымі творамі кампазітараў-лютністаў Валянціна Бакфарка і Адрыяна ле Роя , таксама творамі заходнееўрапейскага і венгерскага паходжання. Канцэртная прэзентацыя альбома прайшла 14 лютага ў вялікай канцэртнай залі «Мінск».
Remove ads
Запіс і вокладка
Пры выкананні твораў выкарыстоўваліся адпаведныя свайму часу, рэканструяваныя беларускімі майстрамі інструменты. Дзеля чутнасці ўсіх інструментаў альбом давялося перазапісаць двойчы. Цыстра, нямецкая дуда і тромба марына (правобраз кантрабаса) запісваліся ў Беларусі ўпершыню.
Вокладка кружэлкі змяшчала выявы з касцёльнай фрэскі ХVII стагоддзя «Танец смерці», што захоўваецца ў музеі кляштара брыгітак у Гродне[1].
Remove ads
Зноскі
- Вікторыя Целяшук. Дрыгула — ад слова дрыгацца // Звязда : газета. — 10 лютага 2009. — № 24 (26402). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads