Кантрабас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кантрабас
Remove ads

Кантрабас або басэтля[1] — найбуйнейшы са струнных смычковых інструментаў, які мае рысы скрыпічнага сямейства і сямейства віёлаў. На кантрабасе іграюць стоячы або седзячы на высокім табурэце, ставячы інструмент перад сабой. Вышыня інструмента рэгулюецца даўжынёй шпіля. Прыёмы ігры на кантрабасе і рыскі тыя ж, што і на скрыпцы, іграюць смыкам, тэхніка ігры на кантрабасе адрозніваецца ад скрыпічнай. Смык дзвюх сістэм — нямецкай і французскай.

Хуткія факты Кантрабас, Класіфікацыя ...

Сучасны кантрабас мае чатыры струны, настроеныя па квартам (у адрозненне ад іншых смычковых інструментаў): E1, A1, D, G (мі, ля контрактавы, рэ, соль вялікай актавы). Гэта так званы «аркестровы лад». На некаторых мадэлях кантрабасаў, што выкарыстоўваюць пераважна ў сімфанічным аркестры, ёсць пятая струна, настроеная на C1 (до контрактавы); аркестровыя кантрабасы XVIIXVIII стст. мелі тры струны і кароткі грыф. Існуе таксама так званы «сольны» лад, гэта калі струны настройваюцца на тон вышэй, пры гэтым выкарыстоўваюцца адмысловыя «сольныя» струны, што дае больш чысты і прыгожы тэмбр.

Дыяпазон кантрабаса, якім карыстаюцца на практыцы, параўнальна невялікі: ад E1 (мі контрактавы) да e1 (мі першай актавы). У сольных віртуозных творах выкарыстоўваюцца і больш высокія гукі, якія запісваюць у тэнаровым і скрыпічным ключах. У партыях ноты пішуцца ў басовым, тэнаровым або скрыпічным ключах на актаву вышэй за натуральнае гучанне. Прафесійныя кантрабасісты паказваюць свету цудоўнае майстэрства валодання інструментам. Хоць інструмент выглядае як грувасткі і непаваротлівы, але ён мае неверагодныя магчымасці, практычна невядомыя звычайнаму слухачу, спалучаючы ў сабе цёплае басовае гучанне з магчымасцю выканання флажалетаў у высокіх рэгістрах, ён неперавышаны ў выкананні сольных твораў. Інструменты, зробленыя майстрамі, і старадаўнія інструменты дзівяць слухача насычанасцю гуку і аксамітавым тэмбрам, асноўная сфера іх выкарыстання — сімфанічны аркестр, у якім групе кантрабасаў належыць найважнейшая роля басовай асновы. Кантрабас часам выкарыстоўваецца ў камерных ансамблях, у духавых аркестрах, а таксама ў джазе і іншых жанрах. У сайкабілі кантрабас выкарыстоўваецца замест бас-гітары. Некаторыя сучасныя поп- і рок-гурты ўключаюць яго ў свой склад.

Remove ads

Вядомыя кантрабасісты

  • Радыён Азархін
  • Джавані Батэзіні
  • Уладзімір Волкаў
  • Даменіка Драганеці
  • Гары Кар
  • Сяргей Кусевіцкі
  • Чарлз Мінгус
  • Іаханес Шпергер
  • Клаус Штоль
  • Людвіг Штрайхер

Кантрабас у літаратуры і іншых галінах мастацтва

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads