Дрыжыкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дрыжыкі — выкліканае спазмам паверхневых (скурных) крывяносных сасудаў адчуванне холаду  (руск.), якое суправаджаецца мышачнай дрыготкай (галоўным чынам жавальных цягліц, затым цягліц плечавага пояса, спіны і канечнасцяў) і спазмам скурных цягліц («гусіная скура  (руск.)»).

Хуткія факты Дрыжыкі, МКХ-11 ...
Remove ads

Прычына ўзнікнення

Дрыжыкі часта ўзнікаюць пры пераахаладжэнні, а таксама ў пачатку ліхаманкі пры інфекцыях, траўмах  (руск.) і іншых захворваннях.

Механізм дрыжыкаў

Пры дрыжыках аддача цяпла арганізмам у навакольнае асяроддзе памяншаецца, а выпрацоўка яго ўзрастае (з прычыны цягліцавых скарачэнняў), што вядзе да павышэння тэмпературы цела, пасля чаго дрыжыкі звычайна канчаюцца. Дрыжыкі бываюць і ў разгары ліхаманкі, калі тэмпература цела рэзка вагаецца. У адрозненне ад дрыжыкаў, падрыгванне, якое можа назірацца, напрыклад, пры неўрозах, — толькі суб’ектыўнае адчуванне. У здаровага чалавека дрыжыкі ўзнікаюць пры дзеянні холаду як нармальная ахоўная рэакцыя арганізма. У лёгка ўзрушваных людзей дрыжыкі могуць з’явіцца і пры моцным хваляванні або спалоху.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads