Ліхаманка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліхаманка
Remove ads

Ліхаманка (лац.: febris) — неспецыфічны тыповы паталагічны працэс, адной з прыкмет якога з’яўляецца змяненне тэрмарэгуляцыі і павышэнне тэмпературы цела.

Хуткія факты Ліхаманка, МКХ-11 ...

У эвалюцыі ліхаманка ўзнікла як абаронча-прыстасавальная рэакцыя на інфекцыю арганізма вышэйшых жывёл і чалавека, таму акрамя павышэння тэмпературы цела пры гэтым працэсе назіраюцца і іншыя з’явы, характэрныя для інфекцыйнай паталогіі.

У мінулым усе хваробы, якія суправаджаюцца пад’ёмам тэмпературы цела, называлі ліхаманкай, аднак у сучасным навуковым разуменні ліхаманка не з’яўляецца захворваннем. Разам з тым, у сучасных назвах шэрагу назалагічных адзінак тэрмін «ліхаманка» прысутнічае, напрыклад: плямістая ліхаманка Скалістых гор, ліхаманка папатачы, гемарагічная ліхаманка Эбола і інш.

Сутнасць ліхаманкі заключаецца ў такім адказе апарату тэрмарэгуляцыі вышэйшых гамаятэрмных жывёл і чалавека на спецыфічныя рэчывы (пірагены), які характарызуецца часовым зрухам ва ўстаноўчым пункце тэмпературнага гамеастазу на больш высокі ўзровень, пры абавязковым захаванні саміх механізмаў термарэгуляцыі, у чым заключаецца прынцыповае адрозненне ліхаманкі ад гіпертэрміі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads