Дрыколле (археалагічны помнік)
гарадзішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дрыколле, мясцовая назва Царкавішча — археалагічны помнік: гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э). Знаходзіцца за 2 км на паўднёвы захад ад в. Дрыколле (Віцебскі раён). Пляцоўка памерам 35х45 м, умацавана валам вышынёй 2—2,5 м, і ровам глыбінёй 1,5—2 м. Уваход з паўднёвага боку.
Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў[1], у 1972 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Л. У. Калядзінскі. Раскопкі не праводзілі.
Да некаторага часу захоўвалася пабудаваная на месцы гарадзішча царква (адзначана на мапах 1920-х — 1930-х гадоў і на трохверставой мапе Шуберта 1867—1869 гадоў). Мяркуючы па застаўшымся рэшткам цэглы ды раскіданым у наваколлі часаным каменні, яна была мураваная. Камяні і цэгла маюць сляды змацавальнага раствора. Таксама захаваліся каменныя крыжы (частка ляжыць на верхняй пляцоўцы гарадзішча, а частка скінута па схілах). Па іх знешнему выгляду магчыма сказаць, што яны былі ўсталяваны на магілах (імаверна на царкоўных могілках хавалі служачых гэтай царквы). Відаць, што ў пасляваенны час царква прыйшла ў заняпад, а потым была разабрана мясцовымі жыхарамі на будаўнічыя матэрыялы (цэглы амаль не засталося, толькі адзінкавыя кавалкі).
Зараз уся пляцоўка раскапана «чорнымі археолагамі». Пашкоджаны схілы гарадзішча, валы і роў вакол яго.
Ахоўнай шыльды дзяржаўнага ўзору не ўсталявана, нягледзячы на тое, што археалагічны помнік уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пастановай Савета Міністраў № 578 ад 14.05.2007.
Remove ads
Галерэя
- Від з паўночнага боку
- Верхняя пляцоўка
- З паўднёвага боку гарадзішча
- Скінуты крыж на схіле
- Скінуты крыж
- Побач два крыжы
- Бачны вал (праваруч)
- Ступеньчатыя схілы (тэрасы)
- Ямы ад чорнакапецелей
- Рэшткі цэглы
- Часаны камень
- Раскінутыя камяні
- Рэшткі цэглы
- Камень з цыліндрычным выступам
- Рэшткі цэглы
- Часаны камень са скруглёнымі формамі
- Царква на мапе Шуберта
- Царква на тапаграфічнай мапе
- Царква на тапаграфічнай мапе
Remove ads
Зноскі
- Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскага раёна / Падрыхт. У. І. Мезенцаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 33. — ISBN 985-02-0647-0.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads