Дубраўка Уграшыч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́браўка У́грашыч (харв.: Dubravka Ugrešić [dǔbraːʋka ǔɡreʃitɕ]; 27 сакавіка 1949 — 17 сакавіка 2023) — харвацкая пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
З палітычных прычын жыла ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З’ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы.
У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ.
Дубраўка Уграшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды.
Remove ads
Бібліяграфія
- 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) — аповеды і казкі для дзетак
- 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) — навелы
- 1981 «Штэфіца Цвек у пастцы жыцця» (Štefica Cvek u raljama života) — экранізаваны ў 1988 годзе
- 1983 «Жыццё ёсць казка» (Život je bajka) — навелы
- 1984 «Амерыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) — эсэ
- 1988 «Фарсіраванне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
- 1996 «Культура хлусні» (Kultura laži)
- 1996 «Музей безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
- 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) — эсэ
- 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
- 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) — эсэ
- 2008 «Знесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
- 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
- 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- Dubravka Ugreić // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Umrla je Dubravka Ugrešić // Jutarnji list — Europapress Holding, 1998. — ISSN 1331-5692
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads