Дуброўніцкая рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуброўніцкая рэспубліка (харв.: Dubrovacka republika, лац.: Respublica Ragusina, італ.: Repubblica di Ragusa) — горад-дзяржава на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, існавала з XIV ст. да 1808 г. Сталіцай рэспублікі быў горад-порт Дуброўнік, акрамя якога тэрыторыя дзяржавы ўключала далмацінскае узбярэжжа ад Неума да Бокі Каторскай, паўвостраў Пельешац і астравы Ластава, Млет і шэраг іншых невялікіх астраўкоў вакол сталіцы.
Паўстаўшы як цэнтр марскога і сухапутнага гандлю з Балканамі, Дуброўніцкая рэспубліка дасягнула піка сваёй магутнасці ў XV—XVI ст, калі яна стала адным з галоўных пасярэднікаў у эканамічных адносінах Асманскай імперыі і еўрапейскіх дзяржаў. Нягледзячы на тое, што пераважную большасць насельніцтва было славянамі, грамадска-палітычны лад і кіравальная эліта рэспублікі знаходзіліся пад моцным італьянскім уплывам, а афіцыйнай назвай дзяржавы была на лацінскай мове Рэспубліка Рагуза. У розныя перыяды сваёй гісторыі Дуброўнік прызнаваў намінальны сюзерэнітэт Венгрыі, Асманскай імперыі і Аўстрыі, аднак фактычна заставаўся незалежным. Структура кіравання рэспублікі забяспечвала немагчымасць канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, дзякуючы чаму часам Дуброўнік завуць першай у Еўропе дэмакратычнай дзяржавай. У 1806 г. тэрыторыя Дуброўніка была акупаваная войскамі Напалеона, у 1808 г. рэспубліка была скасаваная і далучаная да Францыі. У цяперашні час гэтыя землі складаюць самую паўднёвую частку Харватыі
Remove ads
Літаратура
- История Югославии, т. 1-2. — М., 1963;
- Фрейдзон В. И. История Хорватии. — М., 2001;
- Фрейденберг М. М. Дубровник и Османская империя. — М., 1989.
Спасылкі
- Гістарычныя факты пра Дуброўнік Архівавана 26 верасня 2006. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads