Дуб-капліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуб-капліца (фр.: Chêne d'Allouville) — славутасць, размешчаная ў вёсцы Алувіль-Бельфос, дэпартамент Сена Прыморская, Францыя.
Дакладны ўзрост невядомы, у XIX стагоддзі яго ўзрост ацэньваўся звыш 800 гадоў, а пазней быў ацэнены ў 1200 гадоў. Найстарэйшы дуб Францыі, адносіцца да катэгорыі гістарычных помнікаў з 1932 года. Вышыня — 18 м, акружнасць — 16 м. У дупле дрэва ў 1669 годзе збудаваны дзве малельні: капліца Маці Божай Міра (фр. Notre Dame de la Paix) і Капліца пустэльніка (фр. Chambre de l’Ermite). Вінтавая лесвіца вакол ствала забяспечвае доступ да іх .
Размешчаны недалёка ад званіцы вясковай царквы, 30-40 тысяч наведвальнікаў штогод.
Дуб з’яўляецца месцам пілігрымкі 15 жніўня ў каталіцкае свята Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads