Дуб Стэфана Вялікага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дуб Стэфана чэл Марэ (Дуб Стэфана Вялікага) — дуб у сяле Кабыля (рум.: Cobîlea, старая назва — Кабыльня) у Шалданешцкім раёне, старое дрэва ў Малдове, нацыянальная каштоўнасць краіны. Дрэву прыблізна 700 гадоў.

Дуб Штэфана чэл Марэ перажыў эпоху глыбокага Сярэднявечча, лічыцца, што пад дрэвам адпачываў сам малдаўскі гаспадар Стэфан III Вялікі.

Дрэва рэстаўрыравалі, вычысцілі гнілую драўніну з нутра. Па-ранейшаму яно зялёнае, на ім няма ні адной сухой галінкі.

Дуб знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік прыроды.

Remove ads

Дуб у нумізматыцы

Thumb
Памятная манета. Рэверс

21 лістапада 2008 года Нацыянальны банк Малдовы выпусціў у абарачэнне ў якасці аплатнага сродку і ў нумізматычных мэтах сярэбраную памятную манету з серыі «Помнікі Малдовы» — Дуб Стэфана чэл Марэ, наміналам 50 лееў.

Аверс у цэнтры — герб Рэспублікі Малдова; уверсе выгравіраваны год выпуску «2008»; унізе — надпіс «50 LEI»; па крузе манеты загалоўнымі літарамі выгравіраваны надпіс «REPUBLICA MOLDOVA».

Рэверс у цэнтры — Дуб Стэфана чэл Марэ; па крузе манеты загалоўнымі літарамі выгравіраваны надпіс «STEJARUL LUI ŞTEFAN CEL MARE».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads