Дудзічы (гарадзішча)
гарадзішча жалезнага веку ля Дудзічаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́дзічы — археалагічны помнік, гарадзішча V стагоддзя да н.э. — V стагоддзя н.э. каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Гарадзішча ранняга жалезнага веку месціцца за 0,2 км на поўдзень ад Дудзічаў, на правым беразе Пцічы, ва ўрочышчы Кобань, у полі. Вышыня над узроўнем ракі 3 — 4 метры. Авальная пляцоўка, памерам 39×25 метраў. Абкружаная моцна апоўзлым ровам. Пашкоджаная могілкамі, родавым пахаваннем Ельскіх[1].

Гарадзішча выяўлена ў 1963 годзе Юрыем Драгуном. Паводле яго звестак, гарадзішча было акружана двума валамі і ровам. Абследавана ў 1985 годзе Таццянай Бубенькай. Культурны пласт больш за 0,3 м, у цэнтры пляцоўкі знойдзены млынавы камень. Раскопак гарадзішча не праводзілі.
Гарадзішча з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння[2].
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / Склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк.. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads