Таццяна Станіславаўна Бубенька

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Станіславаўна Бубенька (нар. 8 чэрвеня 1957, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Хуткія факты Таццяна Станіславаўна Бубенька, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977-94), загадвала сектарам аховы помнікаў і археалогіі Віцебскага гарвыканкама (1994-98). Дацэнт кафедры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (з 1998 па сёнішні час). Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта (2003-12).

Навуковая дзейнасць

Вывучае старажытныя гарадскія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абследвала археалагічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў. Праводзіла раскопкі пасада старажытнага Клецка (1986), дзядзінца і пасада ў Навагрудку (1991-92, 2012), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які даследуе з 1981 года. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме даследаванняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных выданнях.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads