Думаноўшчына

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Думано́ўшчына[1] (трансліт.: Dumanoŭščyna, руск.: Думановщина) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Хімоўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад Бабруйска, 8 км ад чыгуначнай станцыі «Бярэзіна» на лініі Бабруйск-Жлобін, 119 км на паўднёвы захад ад Магілёва, пры аўтамабільнай дарозе Н10089 Думаноўшчына-Слабада, за 1 км на ўсход ад вёскі аўтамабільная дарога Р-93 Бабруйск-Магілёў.

Ландшафт мясцовасці хвалісты з хваёвымі і бярозавымі лясамі. Тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бабруйскай раўніны ўсходняй Перадпалескай правінцыі. Клімат цёплы, умерана вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня +18 °C. Аршанскі артэзіянскі басейн.

Remove ads

Гісторыя

Вядома з Попісу войска ВКЛ у 1567 годзе. Паводле інвентара 1639 года маёнтак пана Канстанціна Думы. Былыя назвы вёскі — Дзедкаўшчына, Дзям'яноўшчына. У 2-й палове XVIII ст. вёска Думеншчына ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Рэчы Паспалітай, шляхецкая ўласнасць. Праз вёску праходзіў стары шлях з Бабруйска ў Быхаў. З 1793 года пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У 1844 годзе вёска Думаншчына ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Г. Закржэўскай і М. Міхайлоўскага. Паводле перапісу 1897 года Думаноўшчына ў складзе Качэрыцкай воласці. Пры вёсцы знаходзіўся аднайменны фальварак, 4 двары, 14 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала падпольная антыфашысцкая група, 14 вяскоўцаў загінулі на фронце. 16 ліпеня 1954 года перададзена са складу Казуліцкага сельсавета Кіраўскага раёна ў склад Хімоўскага сельсавета Бабруйскага раёна[2]. У 1986 годзе 89 гаспадарак у складзе калгаса «Шлях Леніна», працуюць магазін, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ферма буйной рагатай жывёлы.

Remove ads

Дынаміка развіцця

Больш інфармацыі Паказчык ...

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads