Дунечка
мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Дунечка» — мастацкі фільм, прэм’ера якога адбылася 27 студзеня 2005 года. Прысвечаны памяці акцёра Мікалая Яроменкі-малодшага.
Remove ads
Сюжэт
Ідэя фільма заснавана на аўтабіяграфіі аўтара сцэнарыя фільма Святланы Шафранскай. У фільме расказваецца пра любоўную гісторыю дванаццацігадовай дзяўчынкі (Марыя Возба), якая адправілася на гастролі разам з тэатрам. У паездцы Дунечка закахалася ў сына аднаго з акцёраў тэатра Колю (Уладзімір Жарабцоў), якому падабаецца прафесійная актрыса. Таксама Дунечка хвалюецца з нагоды рамана яе маці з рэжысёрам тэатра і яе адносін з бацькам. Аднак, нягледзячы ні на што, гэтае лета для Дуні застаецца самым шчаслівым.
Remove ads
Фестывалі і ўзнагароды
- ХI Мінскі міжнародны фестываль «Лістапад» (Мінск, 2004) — фільм удзельнічаў у асноўнай конкурснай праграме.
- II Міжнародны фестываль кіно краін Садружнасці «Маскоўская прэм’ера» (Масква, 2004) — Прыз сімпатый гледачоў у Конкурсе «Наша новае дзіцячае кіно» за лепшы фільм.
- VII Кінафестываль «Брыганціна» (Бярдзянск, 2004) — спецыяльны прыз «Надзея „Брыганціны“» актрысе Машы Возбе і дыплом «За адкрыццё маладых талентаў» рэжысёру А. Яфрэмаву.
- II Міжнародны кінафестываль «Новае кіно. XXI стагоддзе» (Смаленск, 2005) — Прыз «Фенікс» за лепшы акцёрскі склад, спецыяльны прыз «За захаванне і развіццё лепшых традыцый садружнасці кінематаграфістаў Беларусі і Расіі».
- XIV Кінафестываль «Залаты Віцязь» (Чэлябінск, 2005) — Спецыяльны прыз журы.
- V Нацыянальны кінафестываль беларускага кіно (Брэст, 2005) — Прызы «Хрустальны Бусел» у катэгорыях «За лепшы мастацкі фільм» і «За лепшую рэжысуру», дыпломы «За лепшы акцёрскі ансамбль», «За лепшую ролю другога плана» — актрысе Ганне Маланкінай і акцёру Аляксандру Ткачэнку
- V кінафестываль «Стажары» (Кіеў, 2005) — Дыплом «За высокае майстэрства выканання галоўнай ролі» актрысе Машы Возба
- Міжнародны кінафестываль сямейных і дзіцячых фільмаў «Вернае сэрца» (Калуга, 2006) — Прыз «За лепшае выкананне дзіцячай ролі» Машы Возбе
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads