Душан Гвоздзіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Душан Гвоздзіч (нар. 8 сакавіка 1978, г. Вршац, Сербія) — сербскі баскетбольны трэнер.
Кар’ера
З 2008-га года на працягу чатырох гадоў працаваў асістэнтам трэнера ў сербскай мужчынскай нацыянальнай камандзе, прывёўшы яе да сярэбранага медаля на Чэмпіянаце Еўропы ў 2009 годзе ў Польшчы. Таксама за яго плячыма золата на Сусветнай Універсіядзе ў 2009 годзе ў Бялградзе, перамога ў Адрыятычнай Лізе (NLB Liga ABA) у сезоне 2004—2005 гадоў, і ў гэтым жа часе ўдзел у паўфінале Кубка УЛЕБ[3].
За час сваёй прафесійнай кар’еры Душан Гвоздзіч працаваў з наступнымі клубамі і нацыянальнымі камандамі: БК Hemofarm (Сербія), БК Lietuvos Rytas (Літва), БК Bosna (Боснія і Герцагавіна), БК Mega Ishrana (Сербія), БК Універсітэт-Югра (Расія); БК Львоўская палітэхніка-Галічына (Украіна), старэйшая нацыянальная зборная Босніі і Герцагавіны, сэрбская ўніверсітэцкая нацыянальная зборная, старэйшая нацыянальная зборная Сербіі[4].
У 2014 годзе быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды.
Remove ads
Зноскі
- Dusan Gvozdic // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Душан Гвоздзіч узначаліў зборную Беларусі па баскетболе(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads