Дынька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ды́нька — у старажытнарускай мураванай і драўлянай архітэктуры XV—XVII стагоддзяў дэкаратыўнае аздабленне слупоў, калонак, дзвярных парталаў і аконных ліштваў у выглядзе розных патаўшчэнняў, якія па форме набліжаюцца да шара ці нагадваюць дыню[1][2][3][4]. Звычайна падзелена на вертыкальныя «долькі». Распаўсюджана ў драўляным дойлідстве да канца XVIII стагоддзя, і ў рускім стылі ў XIX — пачатку XX стагоддзя.
У архітэктурнай сімволіцы храма дынька звязана з паняццем райскага саду. І. В. Юрасава прыводзіць прыклад аркатурнага пояса Успенскага сабора Маскоўскага Крамля, дзе гэты матыў дазваляе ідэнтыфікаваць дрэвы Эдэма[5]. Падножжы слупкоў сімвалізуюць іхнія карані, капітэлі — крону, а шарападобныя патаўшчэнні на «ствалах» — плады. Падобным чынам «дынькі» ўведзены ў кампазіцыю аздаблення Успенскай царквы ва Углічы[6][7].
Паверхня рэльефнага матыву можа заставацца гладкай, упрыгожвацца разьбой і паліхромным роспісам. Так, на партале храма Оршына манастыра (Цвярская вобласць) гладкія «долькі» падзелены высокімі перагародкамі. У суздальскім саборы Раства Багародзіцы капітэлі і ствалы калон з «дынькамі» пакрыты ажурным рэльефам. Іпацьеўскі манастыр у Кастраме прапануе прыклад размаляванага партала (Траецкі сабор)[5].
У Беларусі дынька сустракаецца пераважна ў пабудовах XIX — пачатку XX стагоддзя стыляў рэтраспектыўнарускага стылю і мадэрну, напрыклад, у будынку пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўскай царкве ў Гродне[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads