Дыстанцыйны ўніверсітэт імя Джусціна Фартуната

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дыстанцыйны ўніверсітэт імя Джусціна Фартуната (італ.: Università telematica Giustino Fortunato) — італьянская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Беневента.

Хуткія факты Дыстанцыйны ўніверсітэт імя Джусціна Фартуната, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Навучанне ў ВНУ праводзіцца праз платформу электроннага навучання. З 2009 года таксама прапануецца стацыянарны рэжым навучання з заняткамі ў аўдыторыях, каб задаволіць патрэбы студэнтаў, якія пражываюць недалёка ад універсітэта.

Універсітэт прапануе 3-гадовую праграму атрымання ступені бакалаўра, 2-гадовую магістратуру і 5-гадовую ступень магістра адзіным цыклам разам з бакалаўрыятам. Для паступлення на праграму атрымання ступені бакалаўра будучы студэнт павінен мець прынамсі атэстат сярэдняй школы. Засвоеныя гадзіны навучання (навучальныя крэдыты) з папярэдніх праграм вышэйшай адукацыі могуць быць залічаныя, каб скараціць час атрымання дыплома.

Універсітэт прасоўваецца і падтрымліваецца асацыяцыяй EFIRO, якая базуецца ў Беневента, якая ў сваю чаргу належыць прадпрымальніку з Беневента Анджэла Каларуса.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads