Дыфазіястр
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыфазія́стр (Diphasiastrum) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.
Remove ads
Апісанне
Шматгадовазялёныя вечназялёныя дзярэзападобныя расліны з дыморфнымі дыхатамічна галінаванымі парасткамі: доўгімі паўзучымі па паверхні глебы або падземнымі плагіятропнымі парасткамі, ад якіх адыходзяць надземныя артатропныя галіны, што маюць абмежаваны рост. Сцёблы да 1 м даўжынёй, сплюшчаныя, дыхатамічныя, укрытыя дробным лісцем. Лісце лускападобнае, размяшчаецца ў чатырох радах, парна-супраціўнае, ад лінейнага да ланцэтнага, прыціснутае або адхіленае. Для многіх відаў характэрна дарсівентральная будова парасткаў, пры гэтым пляскаваты парастак мае два рады бакавога і па адным радзе брушнога і спіннога лісця. Спараносныя каласкі (стробілы) тупыя, размешчаны па 1—6 (да 12) на ножках або сядзячыя. Спарафілы акругла-яйцападобныя, з адным спарангіем.
Споры прарастаюць у цемры. Гаметафіт (зарастак) падземны, клубнепадобны, з мікарызай, развіваецца 5–7 гадоў, даўжынёй да 1 см з конусападобнай ніжняй часткай, звужанай шыйкай і пашыранай верхняй гаметангіяльнай зонай.
Remove ads
Пашырэнне
Вядома каля 20 відаў і 7 гібрыдаў, распаўсюджаных пераважна ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я і пераважна горных раёнах Паўднёва-Усходняй Азіі, адзін від — у Паўднёвай Афрыцы і на Мадагаскары, 2 віды — у трапічнай Амерыцы. На Беларусі трапляюцца дыфазіястр сплюшчаны (Diphasiastrum complanatum) і дыфазіястр трохкаласковы (Diphasiastrum tristachyum), якія зрэдку скрыжоўваюць з утварэннем шэрагу прамежкавых форм, растуць у імшыстых хваёвых лясах. Ва ўмовах Беларусі спараносяць у чэрвені — ліпені.
Remove ads
Віды
Паводле The Plant List на 2013 год, у род уваходзіць 21 від[1]:
- Diphasiastrum alpinum (L.) Holub
- Diphasiastrum angustiramosum (Alderw.) Holub
- Diphasiastrum carolinum (Lawalrée) Holub
- Diphasiastrum complanatum (L.) Holub — Дыфазіястр сплюшчаныtypus
- Diphasiastrum digitatum (Dill.) Holub
- Diphasiastrum fawcettii (F.E.Lloyd & Underw.) Holub
- Diphasiastrum ×haberei (House) Holub
- Diphasiastrum henryanum (E.D.Br. & F.Br.) Holub
- Diphasiastrum ×issleri (Rouy) Holub
- Diphasiastrum kablikianum (Domin) Dostál
- Diphasiastrum madeirense (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum montellii (Kukkonen) Miniaev & Ivanenko
- Diphasiastrum multispicatum (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum novoguineense (Nessel) Holub
- Diphasiastrum platyrhizoma (J.H.Wilce) Holub
- Diphasiastrum sabinifolium (Willd.) Holub
- Diphasiastrum sitchense (Rupr.) Holub
- Diphasiastrum tristachyum (Pursh) Holub — Дыфазіястр трохкаласковы
- Diphasiastrum wightianum (Grev. & Hook.) Holub
- Diphasiastrum wilceae Ivanenko
- Diphasiastrum ×zeilleri (Rouy) Holub
Выкарыстанне
Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Экстракты з надземнай часткі шэрагу відаў (перш за ўсё діфазыястру сплюшчанага) ужываюць як седатыўны, анальгезуючы, дыўрэтычны сродак, вонкава — пры фурункулёзе, алапецыі, цынзе, дэрматамікозах. Споры выкарыстоўваюцца ў якасці дзіцячай прысыпкі, пры пролежнях, для абсыпання пілюль. Раней яны мелі вялікае значэнне ў металургіі, дзе выкарыстоўваліся для абсыпання формаў пры выплаўцы чыгуну, асабліва пры фасонным ліцці. Надземныя часткі расліны раней прымяняліся для атрымання зялёнай (а таксама жоўтай і сіняй) фарбы для шэрсці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads