Дэздэмона (спадарожнік Урана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэздэмона (англ.: Desdemona) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 6. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Атэла». Таксама пазначаецца як Уран X.
- Існуе таксама астэроід пад назвай (666) Дэздэмона.
Дэздэмона належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 34 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Дэздэмону практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Дэздэмона выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,6 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.
Паводле даследаванняў, Дэздэмона можа сутыкнуцца з Крэсідай або Джульетай праз 4-100 млн гадоў.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads