Дэйле

рака ў Бельгіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэйле
Remove ads

Дэ́йле (нідэрл.: Dijle, фр.: Dyle, валон.: Tîle) — рака ў Бельгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз бельгійскія правінцыі: Валонскі Брабант, Брабант, Антверпен. Рака знаходзіцца ў басейне ракі Шэльда, уласны басейн складае 1289 км² [1]. На рацэ ляжаць такія вядомыя бельгійскія гарады як Лёвен і Мехелен.

Хуткія факты Дэйле, Характарыстыка ...
Remove ads

Агульныя звесткі

Афіцыйна рака Дэмер з'яўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэннем, чаму пасля зьліцця дзвюх рэк засталася назва меншай з іх, з'яўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мехелена і Лёвена, праз якія працякае. Дэмер жа цячэ толькі праз вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцце галоўнай ракі і прытока: Дэмер пры зліцці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ напрасткі.

Remove ads

Фатаграфіі

Зноскі

  1. (Апісанне басейна Шэльды)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2009. Праверана 2 кастрычніка 2011.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads