Валонская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валонская мова — адна з раманскіх моў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валоніі, Бельгія. Адносіцца да той жа групы, што і французская, аднак яе не разглядаюць у якасці дыялекту: франкамоўны чалавек з цяжкасцю разумее валонца. Таксама валонскую мову нельга блытаць з бельгійскім варыянтам французскай мовы.

Remove ads
Агульныя звесткі
Валонская мова фармавалася ў перыяд між VIII і XII стагоддзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 класічных валонскіх слоў 90 будзе лацінскага паходжання, 9 — германскага, 1 — кельцкага. Аднак сённяшняя валонская мова мае шмат запазычаных слоў з французскай.
Геаграфічнае распаўсюджанне
На валёнскай мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасць носьбітаў валонскай мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова не мае, але ў 1990 годзе яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валонску размаўляюць каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагоддзя ёю карысталася 90 % насельніцтва Валоніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валонску.
Цяпер валонская амаль цалкам выцесненая французскай, якая мае статус афіцыйнай мовы Бельгіі. Валонская мова знаходзіцца ў спісе 500 моў свету, якім пагражае выміранне ў XXI стагоддзі. Тым не менш, у апошнія гады ў Валоніі назіраецца адраджэнне цікавасці да валонскай мовы.
Remove ads
Дыялекты
Валонская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесці з рэгіёнамі Валоніі:
- Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры (фр.: Nameur) — сталіцы Валоніі. Гэта адзін з найбольш кансерватыўных і ідыосінкратычных дыялектаў.
- Заходні дыялект — дыялект, які найбольш набліжаны да французскай мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне гарадоў Шарлеруа (фр.: Charleroi) ды Нівель (фр.: Nivele)
- Паўднёвы — распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бельгіі.
Нягледзячы на мясцовыя фанетычныя асаблівасці, ў Валоніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу — «rfondou walon». Гэтая арфаграфія дае магчымасць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэтая канцэпцыя была ўзятая з брэтонскай мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанетычныя нормы з традыцыямі напісання слоў.
Прыклады фразаў
Remove ads
Зноскі
- UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads