Дэкларацыя Бальфура 1917 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэкларацыя Бальфура 1917 года — афіцыйны ліст, датаваны 2 лістапада 1917 года, ад міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Артура Бальфура да лорда Уолтэра Ротшыльда, лідара брытанскіх сіяністаў.

Змест
Міністэрства замежных спраў, 2 лістапада 1917 года
Паважаны лорд Ротшыльд,
Маю гонар перадаць Вам ад імя ўрада Яго Вялікасці наступную дэкларацыю, у якой выражаецца спачуванне сіянісцкім памкненням яўрэяў, прадстаўленую на разгляд кабінета міністраў і ім ухваленую:
«Урад Яго Вялікасці з ухваленнем разглядае пытанне пра стварэнне ў Палесціне нацыянальнага ачага для яўрэйскага народа, і прыкладзе ўсе высілкі для садзейнічання дасягненню гэтай мэты; пры гэтым ясна мяркуецца, што не павінна здзяйсняцца ніякіх дзеянняў, якія маглі б парушыць грамадзянскія і рэлігійныя правы існых неяўрэйскіх абшчын у Палесціне або правы і палітычны статус, якімі карыстаюцца яўрэі ў любой іншай краіне».
Я быў бы вельмі ўдзячны Вам, калі б Вы давялі гэту Дэкларацыю да ведама Сіянісцкай федэрацыі.
Шчыра Ваш,
Артур Джэймс Бальфур.
— Дэкларацыя Бальфура ад 2 лістапада 1917 года
Remove ads
Мэты
Паводле слоў Лойда Джорджа, «…дэкларацыя Бальфура не ёсць простым актам міласэрнасці. Варта зразумець, што гаворка ідзе пра здзелку ў абмен… на падтрымку яўрэямі ўсяго свету справы саюзнікаў»[1]
Сярод магчымых мэт выдання дэкларацыі зваліся:
- Падахвочванне амерыканскай яўрэйскай абшчыны аказаць ціск на ўрад ЗША, каб дамагчыся ад яго ўступлення ў Першую сусветную вайну на боку Антанты.
- Спроба аказаць ціск на расійскіх яўрэяў, каб прадухіліць распаўсюджанне сярод іх бальшавізму і тым самым перасцерагчы Расію ад выхаду з вайны.
- Атрыманне Вялікабрытаніяй маральнага права на кантроль над Палесцінай пасля вайны. Раней, паводле англа-французскай дамоўленасці, якая папярэднічала дэкларацыі, у цэнтральнай Палесціне меркавалася стварыць зону пад міжнародным, а не брытанскім кантролем[2].
Remove ads
Наступствы
У лютым 1918 года пра сваю згоду з «Дэкларацыяй» заявіла Францыя, 9 мая 1918 года — Італія, 31 жніўня 1918 года яе ўхваліў прэзідэнт ЗША Вільсан, а затым, 30 чэрвеня 1922 года, Кангрэс ЗША[1].
24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бальфура» была зацверджана саюзнікамі як аснова паваеннага ўрэгулявання ў Палесціне, а 24 ліпеня 1922 года уключана ў тэкст мандата Вялікабрытаніі на Палесціну, зацверджанага Лігай Нацый.
У 1945 годзе, калі замест Лігі Нацый была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, у яе статут уводзіцца артыкул пра захаванне ў сіле ўсіх мандатаў Лігі Нацый[3]. Гэты прынцып быў пацверджаны і Гаагскім міжнародным судом. Такім чынам, «Дэкларацыя Бальфура» працягнула сваё дзеянне і пасля ўтварэння ААН.
Цікавыя факты
- «Дэкларацыя Бальфура» была апублікавана ў тым жа нумары газеты The Times, дзе было апублікавана паведамленне пра Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі[4].
- На момант публікацыі «Дэкларацыі Бальфура» яўрэі складалі ў Палесціне каля 10 % насельніцтва.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
