Дэлавэр (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэлавэр (англ.: Delaware River) — рака на ўсходзе ЗША. Даўжыня 579 км, плошча басейна 36,5 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў заліў Дэлавэр Атлантычнага акіяна, утварае эстуарый. Сярэдні гадавы расход вады 350 м³/с. Веснавое разводдзе, паводкі ў астатні час года. Суднаходная да г. Трэнтан, да г. Істан суднаходства па канале. Прылівы падымаюцца па рацэ на 210 км. На Дэлавэры — гарады Істан, Трэнтан, Філадэльфія, Уілмінгтан.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads