Дэла Роверэ

дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэла Роверэ
Remove ads

Дэ́ла Ро́верэ (італ.: della Rovere) — сямейства з Савоны, з якога паходзілі Папы Рымскія Сікст IV (будаўнік Сіксцінскай капэлы) і Юлій II (заступнік Мікеланджэла). Іх сямейным магільным склепам служыла рымская царква Сан-П'етра-ін-Вінколі.

Хуткія факты Дэла Роверэ, Тытул: ...

Ад даўно згаслай герцагскай дынастыі варта адрозніваць іх цёзак, дэла Роверэ з П’емонта (rovere па-італьянску — «дуб», прозвішча вельмі распаўсюджанае).

Remove ads

Гісторыя

Папа Сікст перадаў сваім сваякам кіраванне Сенігаліяй, герцагствамі Арчэ і Сора і шэрагам іншых гарадоў. Прытрымліваючыся ватыканскай практыкі непатызму, Папа Юлій пасадзіў сваіх пляменнікаў на лепшыя біскупскія кафедры Італіі. Адзін з гэтых пляменнікаў, Франчэска Марыя, з падачы Папы быў усыноўлены сваім дзядзькам, бяздзетным герцагам Урбінскім Гвідабальда з роду Монтэфельтра. У 1513 годзе да ўладанняў дэла Роверэ дадаўся горад Пезара.

Нягледзячы на супраціўленне тасканскіх Медычы, валадарства дэла Роверэ ва Урбіна працягвалася з 1508 да 1626 года, калі іх зрынуў з прастола Папа Урбан VIII. Кніжныя скарбы герцагаў былі вывезены ў Ватыкан, а апошняя прадстаўніца роду ў 1633 узяла шлюб з тасканскім герцагам Фердынанда II Медычы.

Уплывовы кардынал дэла Роверэ (1533—1598) меў незаконнанароджанага сына Іпаліта. Яго дачка Лукрэцыя дэла Роверэ (1589—1652) у 1609 годзе ўзяла шлюб з Маркантаніа Лантэ, даўшы пачатак княжацкай і герцагскай фаміліі Лантэ дэла Роверэ. Адным з уладанняў гэтага сямейства была знакамітая віла Лантэ пад Вітэрба.

Remove ads

Прадстаўнікі

Thumb
Замак дэла Роверэ ў Сенігаліі, Марке

Папы рымскія

Герцагі Арчэ (1472—1580) і Соры з 1474

Герцагі Урбінскія (1508—1626)

(спадчыннікі дынастыі Монтэфельтра)

  • 1508—1516; 1521—1538: Франчэска Марыя I дэла Роверэ (на некалькі гадоў зрынуць Медычы)
  • 1539—1574: Гвідабальда II дэла Роверэ
  • 1574—1621; 1623—1631: Франчэска Марыя II дэла Роверэ (ненадоўга адмовіўся ад улады на карысць сына)
  • 1621—1623: Федэрыка Убальда дэла Роверэ (памёр ад эпілепсіі)

Іншыя

  • Фелічэ дэла Роверэ, пабочная дачка Папы Юлія II
  • Віторыя дэла Роверэ, дачка Федэрыка Убальда, жонка Фердынанда II Медычы
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads