Дэлійскі султанат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэлійскі султанат (перс.: سلطنت دهلی, хіндзі: दिल्ली सल्तनत, бенг.: দিল্লীর সুলতান) — першая буйная мусульманская дзяржава на тэрыторыі сучаснай Індыі, якая існавала ў паўночнай частцы краіны ў 1206—1526 і 1539—1555, заснаваная цюркамі. У гэты перыяд упершыню сталіцай дзяржавы стаў Дэлі. Таксама ўпершыню ў гісторыі мільёны індусаў апынуліся пад уладай монатэістаў. Афіцыйнай мовай Дэлійскага султаната была фарсі.
![]() |
Дэлійскі султанат на Вікісховішчы |
---|
Remove ads
Гісторыя
Ля вытокаў султаната стаялі Гурыды — выхадцы з афганскай вобласці Гор. У канцы XII стагоддзя Мухамад Гуры, які зрабіў сваёй сталіцай Лахор, падвяргаў паўночны захад Індыі рэгулярным набегам. Яго палкаводзец Кутб-уд-Дзін Айбек, які авалодаў Індыяй пасля перамог пры Тараоры (1192) і Чанадавары (1194), пасля смерці свайго заступніка аддзяліўся ад Лахора і абвясціў сябе дэлійскім султанам.
Першыя султаны, быўшы цюркамі, культурна і палітычна імкнуліся да іранамоўнага свету, аднак трэці султан Ілтутміш замацаваў за сабой стратэгічныя пункты Паўночнаіндыйскай раўніны і канчаткова абгрунтаваўся ў Дэлі. Пасля 30 гадоў міжусобіц, якія рушылі ўслед за яго смерцю ў 1236 г., на прастол узышоў Гіяс уд-Дзін Балбан, якому прыйшлося абараняць султанат ад ваяўнічых раджпутаў і нашэсця манголаў.
На зыходзе XIII стагоддзя Дэлійскі султанат дасягнуў вяршыні сваёй магутнасці. Султан Ала уд-Дзін Хальджы скарыў Гуджарат (каля 1297) і Раджастхан (1301-12) і абараніў свае ўладанні ад нашэсця чагатаяў з Маверанахра. Распачатае ім і яго спадчыннікамі прасоўванне на поўдзень стварыла перадумовы для распаду дзяржавы. Пры султане Мухамадзе Туглаку, які перанёс сталіцу з Дэлі на Дэкан, армія мусульман зайшла на поўдзень далей, чым калі б там ні было, — аж да Мадурая, дзе імі быў заснаваны Мадурайскі султанат.
Туглак паспрабаваў вырашыць праблему кіравання разнастайнымі абласцямі шляхам будаўніцтва другой сталіцы дзяржавы на поўдні, у Даўлатабадзе. Гэта прадпрыемства правалілася, і ўжо ў 1347 годзе дэканская арыстакратыя перастала прызнаваць уладу дэлійскага манарха. З земляў, якія аддзяліліся ад Дэлі, утварыўся Бахманідскі султанат. Апошнім ударам па дзяржаве Туглакідаў стала спусташэнне Дэлі Тамерланам у 1398-99 гг. Пасля гэтага султанат заставаўся ўсяго толькі рэгіянальнай палітычнай сілай.
Апошні ўздым султаната назіраўся пасля прыходу ў 1451 годзе да ўлады ў Дэлі афганскай дынастыі Ладзі. У гэтыя гады ў Паўночную Індыю лінулі хвалі перасяленцаў з паўночнага захаду. У 1526 годзе султанат паў пад ударам чарговага прышэльца з паўночнага захаду — Бабура, які заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў. Пасля яго смерці Шэр-шах Суры на кароткі час аднавіў султанат са сталіцай у Дэлі і распачаў спробу яго рэфармавання, аднак спадчыннікі Шэр-шаха нічога не змаглі супрацьпаставіць націску Вялікіх Маголаў.
У 14 стагоддзі султанат падтрымліваў гандлёвыя кантакты з Усходняй Еўропай. На тэрыторыі Расіі і Украіны вядомыя знаходкі некалькіх дзясяткаў залатых і некалькіх медных манет, адчаканеных у Дэлі (галоўным чынам знаходкі ў Крыме, Паволжы і на Паўночным Каўказе)[1].
Remove ads
Мамлюкскія дынастыі (Му'ізі)
Дынастыя Гулямаў
Дынастыя Шамсія
Дынастыя Балбана
Remove ads
Дынастыя Халджы
Дынастыя Туглакідаў
- 1320—1325 гг. Гіяс ад-дзін Туглак-шах I
- 1325—1351 гг. Гіяс ад-дзін Мухамад-шах II
- 1351—1351 гг. Гіяс ад-дзін Махмуд-шах II (кіраваў меней месяца)
- 1351—1388 гг. Фіруз-шах III
- 1388—1389 гг. Гіяс ад-дзін Туглак-шах II
- 1389—1390 гг. Абу Бакр-шах
- 1390—1393 гг. Насір ад-дзін Мухамад-шах III
- 1393—1393 гг. Ала ад-дзін Сікандар-шах I
- 1393—1395 гг. Насір ад-дзін Махмуд-шах III (II)
- 1395—1399 гг. Нусрат-шах
- 1399—1413 гг. Насір ад-дзін Махмуд-шах III (II) (паўторна)
Remove ads
Дынастыя Ладзі
Дынастыя Саідаў (Сеідаў)
Дынастыя Ладзі
Дынастыя Сурыдаў
Зноскі
- Пачкалов А. В. Связи Золотой Орды с Индией и Китаем в свете монетных находок // Евразия. Этнокультурное взаимодействие и исторические судьбы. М., 2004. С. 204—206.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads