Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэмакратычная ліберальная партыя (рум.: Partidul Democrat-Liberal — PD-L) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Румыніі.
Remove ads
ДЛП была створана 15 снежня 2007 года шляхам зліцця дзвюх блізкіх правацэнтрысцкіх партый — Дэмакратычнай і Ліберал-дэмакратычнай. На парламенцкіх выбарах 2008 года ДЛП атрымала 115 месцаў у ніжняй палаце румынскага парламента і 51 месца ў румынскім сенаце. У 2009 годзе партыя атрымала 10 месцаў на выбарах у Еўрапарламент з 33, зарэзерваваных для Румыніі. Лідар партыі Эміль Бок стаў прэм'ер-міністрам у кааліцыйным урадзе з сацыял-дэмакратамі.
ДЛП падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску, які з 2001 года быў старшынёй ДП, але ў 2004 годзе быў вымушаны прыпыніць сваё членства для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт партыі Архівавана 21 ліпеня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads