Траян Бэсеску

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траян Бэсеску
Remove ads

Траян Бэсеску (рум.: Traian Băsescu, 4 лістапада 1951 года) — прэзідэнт Румыніі з 20 снежня 2004 года. Да гэтага — мэр Бухарэста (2000—2004), у 1992—1996 гадах — дэпутат парламента, у 1991—1992 і ў 1996—2000 гадах — міністр транспарту. У 1980-я ўзначальваў гандлёвае агенцтва «Наўром», а таксама працаваў капітанам гандлёвага судна.

Хуткія факты Траян Бэсеску, Mayor of Bucharest[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Прыхільнік еўраінтэграцыі Румыніі. У 2005 годзе высунуў план аб'яднання Румыніі і Малдовы да чаканага ўступлення Румыніі ў ЕС. Гэты план не знайшоў падтрымкі з боку кіраўніцтва Малдовы.

19 красавіка 2007 г. парламент краіны абвясціў прэзідэнту імпічмент. Прычынай гэтага сталі высновы спецыяльнай парламенцкай камісіі, якая выявіла, што ў сваіх дзеяннях кіраўнік румынскай дзяржавы «перавысіў паўнамоцтвы, дадзеныя яму канстытуцыяй краіны».

19 мая 2007 прайшоў рэферэндум па пытанні адстаўкі прэзідэнта Румыніі. Па яго выніках большасць (75 %) галасавалі выказаліся за тое, каб Траян Бэсеску працягнуў выконваць свае абавязкі ў якасці прэзідэнта Румыніі.

Пераабраны 21 снежня 2009.

Remove ads

Зноскі

  1. Traian Băsescu // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Traian Basescu // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads