Глыбоцкі дэндралагічны сад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Глыбоцкі дэндралагічны сад
Remove ads

Глыбоцкі дэндралагічны сад — парк, помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.

Thumb
Шыльда каля ўваходу ў Глыбоцкі дэндрасад.

Гісторыя

Першапачатковая назва дэндрарыя — «Дэндралагічны парк Глыбоцкага лясгаса» была зменена з красавіка 1985 года на «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса» — Дэндрасад.

Ідэя стварэння дэндралагічнага сада («дэндра» з грэчаскай мовы «дрэва») узнікла ў спецыялістаў лясгаса ў 1950-х гадах; заснавальнікам быў Віктар Антонавіч Ламака.[1] Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса ўваходзіць у лік помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

Праектаванне дэндралагічнага сада пачалося ў 1960 годзе аддзелам дрэўных раслін Інстытута біялогіі АН БССР. Планавалася на гэтай плошчы размясціць 158 відаў дрэўных і куставых парод.

10 лістапада 2025 года зменены межы, плошча, рэжым аховы і выкарыстання батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Глыбоцкі дэндралагічны сад» ва ўпраўленні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці[2].

Remove ads

Апісанне

Дэндрасад знаходзіцца за 2,5 км ад Глыбокага, каля вёскі Арэхаўна, на тэрыторыі 8,2 гектара. У Дэндрасадзе няма пладовых дрэваў: 28 % калекцыі гэта віды з Далёкага Усходу і Азіі, таксама ёсць віды з Паўночнай Амерыкі, Крыма, Каўказа, паўднёва-ўсходняй часткі Заходняй Еўропы.

Асноўныя мэты дэндрасада:

  • вывучэнне росту і развіцця ў Беларусі тэхнічна каштоўных і дэкаратыўных дрэў і кустарнікаў,
  • адбор перспектыўных відаў і форм для ўкаранення ў лясныя культуры,
  • азеляненне суседніх населеных пунктаў,
  • атрыманне насення,
  • стварэнне дэндралагічнай калекцыі.

Станам на 2021 год, у калекцыі дэндрасада 550 відаў дрэў, якія адносяцца да 102 родаў і 36 сямействаў.[3] Паводле рашэння Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі з 1991 года дэндралагічнаму саду нададзены статус дзяржаўнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Жывая калекцыя дрэў — галоўнае дасягненне дэндрасада. Расліны аднаго віду высаджаны звычайна біягрупамі, колькасць дрэў у іх 5—10, кустарнікаў 10-20. Каля 15 % — хваёвыя пароды, астатнія лісцевыя.[4]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads